Брытанцы патрабуць новы рэферэндум аб “брэксіце”

Брытанцы патрабуць новы рэферэндум аб “брэксіце”

Тысячы брытанцаў выйшлі на марш у цэнтры Лондана, каб запатрабаваць новы рэферэндум аб “брэксіце”. Як паведамляе ВВС, у сталіцу Вялікабрытаніі прыбыло каля 150 аўтобусаў з прадстаўнікамі рэгіёнаў, якія хочуць далучыцца да акцыі. Яе арганізуе кампанія People’s Vote, паводле падлікаў якой у маршы прымаюць удзел каля 570 тысяч чалавек. Паліцыя сцвярджае, што не можа падлічыць колькасць удзельнікаў.

Чакаецца, што мітынгу прыме ўдзел мэр Лондана Садзік Хан, вядомыя палітыкі і знакамітасці.

Падчас рэферэндума 2016 года брытанцы падтрымалі ідэю выхаду краіны з Еўрасаюза: 51,89% прагаласавалі “за”, а 48,11% выказаліся супраць. У адпаведнасці са статутам ЕС, Брытанія мусіць канчаткова пакінуць Еўрасаюз 29 сакавіка 2019 года. Але дагэтуль не заключаная прымальная дамова на гэты конт, таму на гэтым тыдні стала вядома, што пераходны перыяд могуць працягнуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі