Бронетэхніка ў цэнтры Ерэвана (відэатрансляцыя)

Бронетэхніка ў цэнтры Ерэвана (відэатрансляцыя)

Раніцай 25 красавіка ў цэнтры Ерэвана з’явілася бронетэхніка і АМАП. Апазіцыя сёння зноў збірае людзей на мітынг, а ўлады да гэтага рыхтуюцца. Як вядома, 23 красавіка пасля дзесяці дзён масавых вулічных пратэстаў у адстаўку пайшоў прэм’ер-міністр Арменіі, былы прэзідэнт Серж Саргсян. Абавязкі прэм’ера выконвае першы віцэ-прэм’ер Карэн Карапецян. Лідар пратэстаў, апазіцыйны дзеяч і дэпутат парламента Нікол Пашынян заявіў, што ў бліжэйшы тыдзень будзе прызначаны “новы прэм’ер з народу”, пасля сфармуецца часовы ўрад і будуць прызначаны датэрміновыя парламенцкія выбары. Але ці згодны з гэтым планам Карапецян і ўлада, якую ён прадстаўляе?

Як піша на сваёй старонцы ў Facebook спецыяльны карэспандэнт расійскай “Новай газеты” Ілля Азар, перамовы Пашыняна і Карапецяна не адбыліся. Нікол Пашынян ультыматыўна патрабуе абрання прэм’ер-міністрам “кандыдата з народа”, якім згодны і стаць. Але парламент можа прагаласаваць за таго ж Карэна Карапецяна. Такім чынам, “аксамітная рэвалюцыя” ў Ерэване зусім не скончаная.

Пашынян заявіў, што апазіцыя будзе байкатаваць парламенцкія выбары, калі яны пройдуць пры прэм’ер-міністры, які прадстаўляе правячую Рэспубліканскую партыю. Лідар пратэстаў паабяцаў, што мітынгі апазіцыі працягнуцца да таго часу, пакуль не будуць выкананыя патрабаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі