Вы тут

Bring Me The Horizon зладзілі хардкор-шоу у Мінску: фотарэпартаж

Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Вядомы брытанскі рок-гурт Bring Me The Horizon другі раз прыехаў у Мінск, прычым з цалкам новай праграмай. Сказаць, што гэты канцэрт быў доўгачаканы для беларускіх аматараў рока, значыць не сказаць нічога. За гадзіну да пачатку шоу каля сталічнай "Чыжоўка-Арэны" чэргі ў даўжыню дасягалі пары соцень метраў.

За амаль паўтары гадзіны брытанцы здзівілі: сапраўдныя інсталяцыі на сцэне, цэлы шэраг спецэфектаў, падтанцоўка, змена адзення і відэадэкарацый — паглядзець было на што. А аднаму з гледачоў пашанцавала больш за ўсіх, бо ён выйшаў на сцэну і зайграў на гітары адну з песень гурта!

Ужо ўвечары 15 ліпеня на "Чыжоўка-Арэне" зноўку будзе аншлаг — 30 Seconds To Mars. Амерыканцы вядомыя сваім шоу, так што паглядзець будзе дакладна цікава.