Брастаўчанін памёр на стадыёне падчас заняткаў спортам

Брастаўчанін памёр на стадыёне падчас заняткаў спортам

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў праверку з нагоды смерці 31-гадовага жыхара Брэста, паведамляе "Віртуальны Брэст".

Здарэнне адбылося 27 траўня каля 16.15. Мужчына займаўся спортам на стадыёне "Будаўнік" па вуліцы Ленінградскай, калі нечакана адчуў рэзкае пагаршэнне стану здароўя.

Знаёмы выклікаў "хуткую дапамогу", аднак брэстаўчанін памёр яшчэ да таго, як прыехалі медыкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі