"Брэсцкія зубры" сёмы раз перамаглі ў чэмпіянаце Беларусі па бейсболе

Бейсбольная каманда "Брэсцкія зубры" ў сёмы раз стала чэмпіёнам Беларусі, перадае БЕЛТА. У фінале чэмпіянату "Брэсцкія зубры" абыгралі каманду "Лагішынскія ваўкі" з Пінскага раёна. Пры гэтым брэсцкая каманда не прайграла ні адной сустрэчы ў турніры.

Другое месца чэмпіянату ў "Лагішынскіх ваўкоў", трэцяе — у каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі