"Брэсцкія зубры" 43-я ў рэйтынгу найлепшых бейсбольных камандаў Еўропы

Па выніках 2008 года "Брэсцкія зубры" падняліся на адну пазіцыю ў рэйтынгу 50 найлепшых бейсбольных камандаў Еўропы. Як паведаміў БелаПАН, на еўрапейскім сайце Mister-Baseball другі год запар публікуецца рэйтынг 50 найлепшых еўрапейскіх бейсбольных камандаў. Пры яго складанні ўлічваюцца вынікі выступаў як у нацыянальных першынствах, так і ў Кубках Еўропы.

Па выніках сёлетняга сезону "Брэсцкія зубры" занялі 43-ю пазіцыю, у 2007 году каманда была на 44-м месцы, адзначыў галоўны трэнер Ігар Лукашэвіч.

Па словах галоўнага трэнера каманды Ігара Лукашэвіча, "Брэсцкія зубры" — адзіная беларуская каманда, якая ўвайшла ў топ-50 найлепшых бейсбольных камандаў Еўропы.

У 2008 годзе "Брэсцкія зубры" сталі сяміразовымі чэмпіёнамі Беларусі па бейсболе і былі ў ліку прызёраў на ўсіх міжнародных турнірах, у якіх прымалі ўдзел. Яны занялі другое месца ў кваліфікацыйным Кубку Еўропы, аналагічны вынік дасягнулі на турнірах у Кіраваградзе (Украіна) і Кутне (Польшча), трэцяе месца — у чэмпіянаце Інтэрлігі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі