Брэсцкія дэсантнікі атрымалі дзясяткі адзінак бронетэхнікі з Расіі

Праваслаўныя святары частыя госці ў вайсковых часцях / t.me/Rogachuk/
Праваслаўныя святары частыя госці ў вайсковых часцях / t.me/Rogachuk/

38-я Брэсцкая асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада атрымала больш за 40 адзінак "новай вайсковай і спецыяльнай тэхнікі". Гэта — БТР-82А, а таксама БРЭМ-К, прызначаны для эвакуацыі пашкоджаных машын, і БТР-80БММ "Сімфонія", прызначаны для эвакуацыі параненых. Адзначаецца, што тэхніка выраблена ў Расіі (на Курганскім машынабудаўнічым заводзе), але на ёй усталяваны беларускія сродкі сувязі.

Да канца сакавіка дэсантнікі будуць трэніравацца на новай для сябе тэхніцы (раней у РФ накіроўвалі для навучання інструктараў). Камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі Вадзім Дзенісенка кажа, што новая тэхніка ў дэсантных батальёнах неабходна "для ўзняцця агнявой моцы".

Брэсцкія дэсантнікі атрымалі дзясяткі адзінак бронетэхнікі з Расіі
t.me/Rogachuk/
Брэсцкія дэсантнікі атрымалі дзясяткі адзінак бронетэхнікі з Расіі
t.me/Rogachuk/
Брэсцкія дэсантнікі атрымалі дзясяткі адзінак бронетэхнікі з Расіі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі