Брэсцкіх маладафронтаўцаў не пускаюць у Мінск на Марш незалежнасці

На брэсцкім вакзале затрымалі двух маладафронтаўцаў — Андрэя Шарэнду і Міхася Ілліна. Хлопцы збіраліся ехаць у Мінск на акцыю “Марш Незалежнасці”. Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, юнакоў падазраюць у дробным хуліганстве.

Кісляк: “Афіцыйна іх затрымалі для высвятлення асобы і даставілі ў Ленінскі РАЎС. Толькі ў размовах супрацоўнікі міліцыі кажуць, што яны падазраюцца ў дробным хуліганстве. Але пратакол пакуль не складаўся. Якое хуліганства, у чым яно выяўлялася — пакуль ніхто не кажа”.

Нагадаем, што ў лютым-сакавіку 2006 года, перад прэзідэнцкімі выбарамі, па Беларусі таксама пракацілася хваля прэвентыўных затрыманняў дэмакратычных актывістаў. Усіх затрыманых вінавацілі ў дробным хуліганстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі