Брэсцкі піўзавод прададуць з малатка

Прадпрыемства “Брэсцкае піва” выстаўленае на продаж. Пра гэта заявіў у часе наўпроставай тэлефоннай лініі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс. Паводле яго інфармацыі, ёсць вядомыя півавараныя кампаніі, якія хочуць яго набыць. Гэта дазволіла б аднавіць нармальную працу прадпрыемства і сплаціць пазыкі.

Паводле Анатоля Ліса, ААТ “Брэсцкае піва” выставяць на аўкцыён у найбліжэйшы час — у сакавіку-красавіку.

Брэсцкі піўвінкамбінат, які пазней рэарганізавалі ў ААТ “Брэсцкае піва”, быў заснаваны ў 1970 годзе. Згодна з рашэннем эканамічнага суда Брэсцкай вобласці, у лістападзе мінулага года прадпрыемства прызнанае банкрутам. На фінансавае аздараўленне яму далі паўтара года, нагадвае БЕЛТА.

Ілюстратыўнае фота з сайта belbeer.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі