Брэсцкая выбарчая камісія не дазволіла дадаткова апламбаваць скрыні

Жанчына, якая вылучаецца ў гарсавет па 3-й выбарчай акрузе, напісала адпаведную заяву ў тэрытарыяльную выбарчую камісію. Валянціна Мальцава прапанавала апячатаць скрыні аднаразовымі пломбамі, якія яна збіралася набыць за кошт выбарчага фонду кандыдата.

Са словаў даверанай асобы кандыдаткі Дзяніса Турчаняка, на сёлетніх выбарах, як і на мінулых, "пломба" на скрыні ўяўляе сабой пластылін з пячаткай, якую наносяць выключна сябры выбарчай камісіі. Адбіткі пячатак на скрынях розных участкаў для галасавання ніяк не адрозніваюцца.

"На ўсе выбарчыя ўчасткі (гэта каля 7 тысяч!) кожны старшыня ўчастка мае цалкам аднолькавую пячатку. Вядома, што пры такіх умовах ніхто з іх не можа гарантаваць таго, што ўрна працягвае застаецца апламбаванай менавіта той пячаткай, якую ён нанёс на пачатку выбарчай кампаніі".

Прапанова незалежнай кандыдаткі дадаткова абароніць галасы выбаршчыкаў была адхіленая. Прычыны адмовы выбарчая камісія растлумачыла каротка: "Выбарчым кодэксам не прадугледжана права кожнага кандыдата ў дэпутаты дадаткова пламбаваць скрыні для датэрміновага галасавання".

"Усяго толькі патрэбна ўнесці такія змены ў выбарчае заканадаўства, калі сёння яно не дазваляе кандыдату гэтага зрабіць. Тады і не будзе размоваў пра фальсіфікацыю. Гэтыя размовы ўзнікаюць не проста так! Ёсць факты (на папярэдняй выбарчай кампаніі), што па начах невядомыя людзі знаходзяцца ў памяшканнях з урнамі для датэрміновага галасавання".

Дзяніс Турчаняк удакладняе, што сваім зваротам Валянціна Мальцава дамагалася захавання правоў грамадзян Беларусі галасаваць і быць абраным на сапраўдных выбарах. Наяўнасць жа вялікай колькасці аднолькавых пячатак робіць бессэнсоўнай саму працэдуру пламбавання.

Іншая сітуацыя на выбарчым участку нумар 80 у тым жа Брэсце. Па просьбе незалежнай назіральніцы Маргарыты Вялічкінай участковая камісія дадаткова апламбавала скрыню для датэрміновага галасавання, бо ў незалежнай назіральніцы ўзніклі сумневы ў канструкцыі скрыні. Дно скрыні замацаванае шрубамі.

Спецыяльна для праграмы Кардыяграма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі