Брэсцкае футбольнае "Дынама" не паехала на трэніровачны збор у Турцыю

Беларускія футбольныя клубы традыцыйна рыхтуюцца да сезону ў Турцыі. Сёлета там пабывалі ўжо 10 з 12 камандаў вышэйшай лігі чэмпіянату краіны. На паўднёвых зборах пакуль не пабывалі толькі дзве каманды — магілёўскі "Дняпро" і брэсцкае "Дынама".



У каментары агенцтву БелаПАН гендырэктар клуба Мікалай Харашун заявіў, што футбалістам няма сэнсу ехаць у Турцыю. Гэта дазволіць зэканоміць клуба каля 400-500 мільёнаў рублёў.



У мінулым сезоне брэсцкае "Дынама" заняло ў чэмпіянаце восьмае месца, а перад стартам новага сезону сур'ёзна абнавіла шэрагі. Каманду пакінула адразу дванаццаць футбалістаў. Ім на змену пакуль прыйшлі ўсяго два — 35-гадовы форвард Раман Васілюк і абаронца моладзевай зборнай Дзяніс Кавалеўскі.



Першы афіцыйны матч сезону брэсцкае "Дынама" правядзе ў сталіцы супраць "Мінска" 29 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі