Брэсцкае “Дынама” падзяліла ачкі з “Промнем”

Брэсцкае “Дынама” падзяліла ачкі з “Промнем”

Брэсцкае “Дынама” не здолела выйграць у “Промня”. Матч у рамках 17 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшоў 21 ліпеня ў сталіцы. Для дынамаўцаў гэта была першая гульня без Паўла Савіцкага, Арцёма Мілеўскага і Аляксея Гаўрыловіча, кантракты з якімі гэтымі днямі скасавалі.

Лік адкрылі гаспадары — на 22-й хвліне гульні гол забіў гулец “Промня” Леанід Ханкевіч. Праз 11 хвілінаў госці зраўнялі лік (Аляксандр Наёк), аднак вырвацца наперад так і не здолелі. Вынік — 1:1.

Сёння ў рамках 17 тура гуляюць таксама “Гомель” і “Дняпро”, “Гарадзея” — з “Тарпеда” (Мінск).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі