“Браво” - “Мода”

111028 Agljadacha.mp3

Можна смела сказаць, што гурт трымае пазіцыі. Ён працягвае пісаць і выдаваць якасны матэрыял, які, у прынцыпе, адпавядае і шматгадовай агульнай стылістыцы гурта. Праўда, перад праслухоўваннем дыску адчувалася пэўнае трапятанне. З’яўляліся думкі тыпу “зараз я пачую новы хіт кшталту “Любите девушки”, “Ветер знает”, “Оранжевый галстук”, “Московский бит”, “Я то что надо” нарэшце!” Але не! Не пачуў! І зразумеў, што не пачую ўжо ад першай песні альбома “Полет через Ламанш”.

Амаль усе песні на дыску – папсаватыя, мілыя, спакойныя і гэтак далей. Каб вось так, не праслухоўваючы яшчэ раз кружэлку, узгадаць танцавальную, хуткую, драйвавую песню, дык і немагчыма. А “Браво” чамусьці ў мяне асацыюецца менавіта з такімі трэкамі. Адначасова складана назваць і чуллівую ці эмацыйна моцную песню. Падаецца, што ўсе "медлякі" новага альбома, нейкія недаціснутыя, не да канца прачулыя. Альбому вельмі не хапае такіх песень, як, напрыклад, "Перо Жар-птицы" 1996-га года, ці той жа мегахіт “Я то что надо”. Без такіх трэкаў “Браво” не слухаецца, як “Браво”.

Праўда, варта адзначыць, што лірыка альбома “Мода” вельмі падобная да старых выданняў. Галоўныя героі песень усё тыя ж лётчыкі, маракі, касманаўты, карацей, простыя рамантыкі. Але спіс рамантыкаў папоўніўся яшчэ і прадстаўнікамі амерыканскага кантыненту - сапраўднымі каўбоямі. Песня “Плохой, хороший, злой”, мяркуючы па назве, з’яўляецца прысвячэннем фільму-вэстарну “Злы, добры, дрэнны”, які грукатаў яшчэ ў 1966-м годзе.

Увогуле, часам падаецца, што альбом “Мода”, гэта пэўныя ўспаміны маладосці музыкаў. Зразумела, што “Браво” і стылістычна і тэкстава заўсёды схіляліся да часоў стылягаў і забароны заходняй музыкі. Але ў гэтым альбоме адчуваецца шчыры жаль да таго, што тыя часы мінулі. Ну, і ўскосным доказам гэтаму, напэўна, можна лічыць загалоўную песню кружэлкі “Мода”. Дарэчы, менавіта гэты трэк я б і выдзеліў, як лепшы на альбоме.

Не магу не сказаць, што альбом “Мода” выдатна слухаецца ў плэеры. Але іншага быць і не можа, бо гэта ж “Браво”. Я амаль нічога не казаў пра аранжыроўкі, мелодыку і гучанне песень альбома, але гэта таму, што няма чаго казаць. Гэта “Браво” і ніякіх новых фішак, нечаканых сола ці інструментаў я не пачуў. Усё вельмі роўна, прафесійна ды салодка. Музычныя хады ўсе пазнавальныя. Карацей, альбом “Мода” вельмі дзявочы альбом. Але ж менавіта дзяўчатам мода заўсёды больш цікавая. Так што ўсё супадае. Карацей, дзяўчаіы, любіце лепш простых рамантыкаў - адважных лётчыкаў ды маракоў! І гэтым усё сказана!

Трэкліст:

01. Полёт через Ла Манш
02. Между Западом и Востоком
03. Нет предела
04. Мода
05. Плохой, хороший, злой
06. Джаз на орбите
07. Капитан
08. Люди из книг
09. Танцуй
10. Принцесса
11. Вот и я
12. От Таганки до Кузьминок

Скачаць, паслухаць і падзякаваць музыкам за альбом "Мода" можна тут

Трэкліст:

01. Полёт через Ла Манш
02. Между Западом и Востоком
03. Нет предела
04. Мода
05. Плохой, хороший, злой
06. Джаз на орбите
07. Капитан
08. Люди из книг
09. Танцуй
10. Принцесса
11. Вот и я
12. От Таганки до Кузьминок

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі