Больш за палову смерцяў у Беларусі выкліканыя хваробамі сэрца

Сардэчна-сасудзістымі захворваннямі ў Беларусі абумоўлена 55,5% смерцяў. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Ігар Адзярыха.

Паводле яго слоў, сардэчна-сасудзістыя захворванні з'яўляюцца асноўнай прычынай смяротнасці насельніцтва індустрыяльна развітых краін.

Ён прывёў дадзеныя амерыканскай асацыяцыі кардыёлагаў, паводле якіх хваробы сістэмы кровазвароту становяцца прычынай смерці ў свеце прыкладна ў 50% выпадкаў.

У розных краінах гэтая лічба адрозніваецца: 35-36% — у ЗША, 53-55% — у Беларусі і Расіі.

Беларускія навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі