Вы тут

Палова беларусаў жыве менш чым на 500 рублёў за месяц

pexels.com

51,7% беларусаў жывуць на суму да 500 рублёў за месяц. Белстат апублікаваў справаздачу аб размеркаванні насельніцтва па ўзроўні сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у трэцім квартале 2019 года.

Кожны пяты беларус — 20,6% — жыве на суму ад 400 да 500 рублёў за месяц. Такіх больш, чым тых, хто жыве больш чым на 800 рублёў за месяц, апынулася ўсяго 15,8%.

Людзей, што неяк выжываюць на суму да 200 рублёў за месяц — 2,4%. Больш за ўсё такіх у Магілёўскай вобласці — 4,5%. А ў Мінску такіх ўсяго 0,5%.

Менш за ўсіх атрымліваюць у Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Там 60% чалавек мае менш за 500 рублёў на месяц. ​Менш за ўсё тут і заможных людзей: усяго 10,3% жывуць на суму ад 800 рублёў у Віцебскай вобласці.

Мінск апынуўся лідарам па колькасці людзей, якія жывуць ад 800 рублёў у месяц — 31,6%, ці амаль кожны трэці жыхар горада.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.