Больш за месяц працы: у Магілёве з’явілася лесвіца-вышыванка

Больш за месяц працы: у Магілёве з’явілася лесвіца-вышыванка

Лесвіцу, якая вядзе на гарадскі пляж Магілёва, размалявалі нацыянальным беларускім арнаментам. Праект нарадзіўся ў тамтэйшым Цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Лесвіцу-“вышыванку” прыдймалі яшчэ ў траўні, але рэалізавалі толькі зараз — для паляпшэння гарадскога асяроддзя.

“Першапачаткова мы хацелі размясціць арнамент на якім-небудзь плоце ці фасадзе, але не змаглі знайсці ў цэнтры горада месца, якое б нас поўнасьцю задавальняла, — цытуе Уладзіслава Золатава, аднаго з аўтараў праекта, сайт “Вечерний Бобруйск”. — Тады мы падумалі, што можна паспрабаваць зрабіць лесвіцу, якая вядзе на гарадскі пляж у Паднінколлі”.

На працу спатрэбілася больш за месяц: яна зацягнулася праз дрэннае надвор’е і складаны малюнак.

Больш за месяц працы: у Магілёве з’явілася лесвіца-вышыванка
Так лесвіца выглядала напачатку працаў...
Больш за месяц працы: у Магілёве з’явілася лесвіца-вышыванка
...і так стала выглядаць у выніку!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі