Больш за 15% беларускіх школьнікаў паляць электронныя цыгарэты

Больш за 15% беларускіх школьнікаў паляць электронныя цыгарэты
Электронная цыгарэта / pixabay.com

Больш за 15% беларускіх школьнікаў паляць электронныя цыгарэты. Такую статыстыку прывёў кіраўнік краінавага офіса СААЗ у Беларусі Сяргей Дзіёрдзіца.

"Электронныя цыгарэты, як і звычайныя, змяшчаюць нікацін. Удыханне нікаціну мае працяглыя і разбуральныя наступствы на мозг, які развіваецца. Ужыванне нікаціну ў падлеткавым узросце можа садзейнічаць зніжэнню канцэнтрацыі ўвагі, парушэнню працэсаў запамінання, навучання і кантролю сваіх імпульсаў, а таксама павышэнню рызыкі будучай залежнасці ад іншых наркатычных рэчываў і злучэнняў", — цытуе БЕЛТА словы Дзіёрдзіцы.

Ён заявіў, што ў рэкламе вырабы з награванага тытуню або электронныя цыгарэты часта прапагандуюць як прадукты з так званай паніжанай рызыкай ці больш чыстую альтэрнатыву. Але бясшкоднай тытунёвай прадукцыі не існуе, дадаў прадстаўнік СААЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі