Больш чым 300 мігрантаў хочуць вярнуцца дадому — МЗС Ірака

Самалёт кампаніі Iraqi Airways / airlinecustomercare.com​
Самалёт кампаніі Iraqi Airways / airlinecustomercare.com​

Больш чым 300 іракскіх грамадзян, якія затрымаліся на беларуска-польскай мяжы, гатовыя вярнуцца дадому. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Ірака Ахмеда ас-Сахафа.

"Мы зарэгістравалі больш за 300 зваротаў іракцаў, якія аказаліся паміж Польшчай і Беларуссю, з просьбай аб вяртанні на радзіму", — сказаў ас-Сахаф. Па яго словах, "240 чалавек звярнуліся па рэгістрацыю" на рэйс. 65 іракцаў папрасілі аформіць ім (часовыя) дакументы на ўезд у Ірак. 

Ас-Сахаф таксама расказаў, што "іракскі ўрад гарантуе бяспеку ўсім мігрантам, якія добраахвотна вярнуліся на радзіму".

Характэрна, што курдскае агенцтва STA са спасылкай на таго ж ас-Сахафа паведамляе, што вярнуцца ў Ірак гатовыя да 550 мігрантаў. Першы рэйс запланаваны на чацвер.

Між тым польскія памежнікі паведамілі раніцай у сераду, што ў лагеры на беларуска-польскай мяжы застаецца каля 2 тысяч мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі