Блюз жыве не толькі у “Графіці”, але і ў “Мулен руж”

27 лютага на сцэну выйдуць Cross.B.Band, Madera Hard Blues, Long Way, The Road Dogs і легенда беларускага блюз-року Крама.

На працягу шасці гадзін запар прагучаць як каверы на легендарных блюзмэнаў, так і ўласныя кампазіцыі знакамітых беларускіх гуртоў.

Прыхільнікаў нью-арлеанскага блюзу беларускага разліву чакаюць дакладныя гітарныя партыі, звонкія і пранізлівыя губныя гармонікі, а таксама не меней пранізлівы віскі, абяцаюць арганізатары.

Да таго ж ўсім зацікаўленым рэкамендуецца перад наведваннем фестывалю паглядзець культавы фільм "Скрыжаванні", які будуць паказваць на прэ-паці фестывалю 21 лютага ў паб-клубе "Графіці", прычым уваход, на прагляд абсалютна бясплатны.

Роўна ў 16:00 клуб “Мулен Руж” чакае усіх рамантыкаў у пыльных ботах з разбітымі сэрцамі і проста аматараў добрай музыкі.

Інфалінія:

+375 (29) 77-999-18 / 17-999-18 / 613-95-06 / 2701115

ICQ: 531-07-353 / 165-650-843

Skype: diskoteq / Google: diskoteq

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі