Blur пакуль не будзе выпускаць альбомы, бо музыкі займаюцца сваімі справамі

Blur у бліжэйшы час не выпусціць новы альбом. Нягледзячы на наяўнасць новага матэрыяла. Пра гэта заявіў лідар каманды Дэйман Элбарн у інтэрв'ю Rolling Stone.


Па словах музыкі, летась Blur "адтрубілі змену, сыгралі безліч канцэртаў, а цяпер кожны займаецца сваімі справамі". Сам Элбарн у хуткім часе прадставіць свету свой сольны альбом "Everyday Robots". Праўда, запэўнівае Дэйман, гаворкі пра распад не вядзецца. "Гэта вялікая частка майго жыцця. Я ніколі не здраджу духу Blur. Ён жыве ўнутры мяне".


Лёс яшчэ аднаго дзецішча Элбарна - Gorillaz - яшчэ больш туманны. Тым больш, што для сольнага туру музыка збіраецца выкарыстоўваць некаторыя песні, якія належаць анімацыйнаму праекту. Музыка гэта тлумачыць тым, што музычная частка Gorillaz належыць яму, таму выкананне песень праекту падчас сольных канцэртаў Элбарна натуральныя.


Тым часам басіст Blur Алекс Джэймс, які запатэнтаваў сёлета гандлёвую марку Britpop, збіраецца выпускаць пад ёй напоі і займаецца сырадзеліям. Гітарыст Грэм Коксан перыядычна ўзнаўляе сваю сольную кар'еру. Ударнік Дэйв Раўнтры з'яўляецца членам лейбарыстскай партыі і адным з ладараў Featured Artists Coalition - арганізацыі, якая выступае за ўвядзенне больш празрыстай эканамічнай мадэлі музычнай індустрыі.

Паводле zvuki.ru
 

Фота: news.rambler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі