Вы тут

Біятланістка Скардзіна — пра збіццё брата Домрачавай: "Ненавіджу вас, АМАП!"

Збіты Мікіта Домрачаў / Еўрарадыё

Біятланістка Надзея Скардзіна жорстка адрэагавала на збіццё 11 кастрычніка АМАПам у Мінску Мікіты Домрачава — старэйшага брата Дар'і Домрачавай, яе калегі па зборнай Беларусі.

У сторыз Скардзіна — фота сілавікоў, якія збіваюць Домрачава. Адно з іх падпісанае проста: "Ненавіджу!!!!!! Ненавіджу!!!!! Ненавіджу!!!!!!", "Ненавіджу вас, АМАП!".

Сама Дар'я Домрачава пакуль маўчыць. Гэта можа быць звязана з тым, што яна знаходзіцца ў Кітаі, дзе абмежаваны доступ да інстаграма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.