Біта vs бензапіла: СК распавёў падрабязнасці бойкі ў Мінску

Біта vs бензапіла: СК распавёў падрабязнасці бойкі ў Мінску

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 339 КК Беларусі па факце бойкі каля мінскай кавярні "Маяк" вечарам 6 кастрычніка. Па дадзеных афіцыйнай прадстаўніцы СК Юліі Ганчаровай, адзін з удзельнікаў бойкі атрымаў пералом носа, у яшчэ аднаго — таксама пераломы костак твару.

Слоўная сварка паміж двума кампаніямі мужчын пачалася ўнутры кавярні, на вуліцы яна перарасла ў бойку тры на тры. Па тэлефанаванні на дапамогу адной з кампаній з бітай прыехаў бацька аднаго з хлопцаў. Ёй ён і нанёс пашкоджанні пацярпелым.

"З мэтай спыніць бойку мужчына з другой кампаніі дастаў з багажніка бензапілу (у яго ІП, будаўнічыя паслугі, бензапіла была ў багажніку), завёў яе (піла выдавала гучны гук, але ланцуг не быў надзеты альбо зваліўся — устанаўліваецца), але гэта праблемы не вырашыла", — распавяла Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў Facebook.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі