"Белтэлекам" купляе адразу 97 аўтамабіляў
З іх 75 "універсалаў", 19 джыпаў, тры красоверы.
РУП "Белтэлекам" абвясціў тэндар на закупку 97 легкавых аўтамабіляў. Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце дзяржзакупак.
паведамляецца, што прадпрыемства купляе 75 легкавых аўтамабіляў "універсалаў", 19 джыпаў і тры красоверы.
Падача заявак на тэндар заканчваецца 31 снежня 2017 года.