Белстат сёння будзе правяраць людзей на мяжы

Белстат правядзе 10 і 11 красавіка выбарачнае абследаванне людзей у аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу. У пятніцу, 10 красавіка, праверка пройдзе ад 17-й да 19-й гадзіны, у суботу, 11 красавіка, з 9-й да 11-й гадзіны. Як інфармуе "Интерфакс-Запад" для гэтага выбраныя сем памежных пунктаў пропуску: "Брэст", "Брузгі", "Каменны лог", "Беняконі", "Урбаны", "Новая Гута" і "Макраны".

Адзначаецца, што органы дзяржаўнай статыстыкі спрабуюць удасканаліць метады атрымання інфармацыі пра аб'ёмы знешняга гандлю таварамі Беларусі, якія не ўлічвае мытная статыстыка, а таксама "аб'ёмы плыняў міжнароднага турызму".

Абследаванне будзе праводзіцца праз ананімнае анкетаванне. Падкрэсліваецца, што дадзеныя выкарыстаюць выключна ў статыстычных мэтах.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі