Вы тут

Белстат: рост ВУП Беларусі замарудзіўся

БЕЛТА

Рост валавога ўнутранага прадукту Беларусі замарудзіўся. Пра гэта сведчаць дадзеныя Белстата. 17 ліпеня стала вядома, што ў першым паўгоддзі 2019-га ВУП вырас на 0,9% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), ён склаў 60,3 млрд рублёў. За першыя чатыры месяцы бягучага года рост ВУП склаў 1,4%, у студзені-траўні — 1%.  

Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой раней заявіў, што замаруджванне звязанае з інцыдэнтам з забруджанай расійскай нафтай, якая трапіла ў нафтаправод "Дружба" і з сітуацыяй ў сельскай гаспадарцы, на якую негатыўна паўплывала засушлівае надвор'е. Мінэканомікі чакае, што ВУП зноў пачне расці ў трэцім квартале бягучага года.