Вы тут

Белстат: інфляцыя за лістапад склала 0,5%

Інфляцыя з пачатку года склала 9% / Еўрарадыё

За лістапад 2021 года інфляцыя ў Беларусі склала 0,5%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Кошты на харчовыя тавары выраслі на 0,7%, нехарчовыя тавары — 0,5%, паслугі — 0,3%.

У параўнанні з лістападам 2020-га кошты на спажывецкія тавары ў краіне павялічыліся на 10,3%. А ад пачатку года інфляцыя склала 9%. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.