Бельгію на “Еўрабачанні” прадставіць кот у вобразе Элвіса Прэслі

Бельгійскі спявак Патрык Ушэн выступіць на "Еўрабачанні-2009" з песняй Copycat у кампаніі жывога ката. Жывёла і Ушэн апрануцца аднолькава і будуць разам гуляць і таньчыць. Спявак, працуе ў стылі "рокабілі" і ў Маскве выступіць у вобразе Элвіса Прэслі, перадае агенцтва РИА Новости.

Дарэчы, выступ Ушэна быў пад пагрозай зрыву.

Удзельнікі бельгійскага фан-клуба Прэслі палічылі, што радок з песні — "he too fat to rock&roll" ("ён занадта тоўсты, каб таньчыць рок-н-ролл") высмейвае караля рок-н-ролла, і адправілі ў адрас Еўрапейскага вяшчальнага Саюза ліст з патрабаваннем выключыць Бельгію са спісу ўдзельнікаў "Еўрабачання-2009".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі