"Белавія" скарачае рэйсы ў Батумі і Алматы
!["Белавія" скарачае рэйсы ў Батумі і Алматы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/aeraport-0501.jpg.webp?itok=js9RjuQq)
Кампанія "Белавія" скараціла колькасць рэйсаў у Батумі. Прычына называюць “адмову авіяцыйных уладаў Грузіі ў выдачы дазволу на папярэдне ўзгодненую колькасць рэйсаў”.
Пасажыраў, якія ўжо купілі квіткі, абяцаюць перасадзіць на іншыя рэйсы ў Грузію — напрыклад, да Кутаісі.
Таксама з 5 траўня беларуская авіякампанія адмяніла рэйсы ў Алматы па патрабаванні казахстанскіх уладаў — "да асаблівага распараджэння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.