"Белавія" павялічыць колькасць рэйсаў у Казахстан — да 14 рэйсаў на тыдзень
![Самалёт "Белавія" ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/belavia_19_04_2.jpg.webp?itok=bpovo_WY)
Самалёт "Белавія" ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" / Еўрарадыё
"Белавія" павялічыць колькасць рэйсаў з Мінска ў Казахстан. З 29 красавіка самалёты беларускага авіяперавозчыка будуць лётаць у Нур-Султан і Алматы сем разоў на тыдзень. Такім чынам, агульная колькасць палётаў паміж краінамі дасягне 14 рэйсаў на тыдзень. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана.
У цяперашні час самалёты ў Нур-Султан з Мінска лётаюць 5 разоў на тыдзень, а ў Алматы — 3 разы.
Напярэдані "Белавія" паведаміла, што павялічвае колькасць рэйсаў у Баку (да 7 разоў на тыдзень), а таксама аднаўляе палёты ў Калінінград. З Мінска ў Калінінград цяпер можна паляцець па серадах, пятніцах і нядзелях. Час у дарозе складае 2 гадзіны 50 хвілін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.