Вы тут

"Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў у Казахстан

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" /​ @MinskNationalAirport

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў у Казахстан. З 9 чэрвеня cамалёты "Белавія" будуць лятаць у Нур-Султан 6 разоў на тыдзень. Рэйса не будзе толькі ў суботу. Цяпер кампанія выконвае чатыры рэйса на тыдзень.

Варта таксама адзначыць, што з сённяшняга дня Казахстан зняў усе кавідныя абмежаванні. Гэта значыць ПЦР-тэст альбо сертыфікат аб праходжанні вакцынацыі для ўезду ў гэтую краіну больш не патрэбныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.