Вы тут

"Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў на курорты Турцыі

Самалёт нацыянальнага авіяперавозчыка "Белавія" / БЕЛТА

"Белавія" з 30 траўня пачынае лётаць у турэцкі Бодрум — гэта адзін з курортных гарадоў на беразе Эгейскага мора.

У Бодрум самалёты "Белавія" будуць лётаць раз на дзесяць дзён, расказалі ў прэс-службе нацыянальнага авіяперавозчыка. Замоўцай чартарнай праграмы выступіла турыстычная кампанія "Аэрабелсервіс".  

Беларускія чартары з 19 красавіка ўжо возяць турыстаў у турэцкую Анталлю. Акрамя таго, беларусы могуць лётаць з "Белавія" на адпачынак у Егіпет.  Кампанія выконвае рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх і Хургаду.

Варта адзначыць, што дарога на марскія курорты ў гэтым годзе праз вайну зрабілася прыкметна даўжэйшай. Да прыкладу, дарога ў Егіпет цяпер займае 8,5 гадзін з прыпынкам у Казахстане для дазапраўкі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.