Вы тут

Арганізацыю палётаў з абласных цэнтраў тармозяць турфірмы — Мінтранс

Аэрапорт горада Гомель​ / sb.by

Авіяперавозчыкі атрымалі дазволы на выкананне рэйсаў з абласных цэнтраў Беларусі, але палёты пакуль толкам не пачаліся. Пры тым, што попыт на іх ёсць, перакананы дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі. Пра гэта ён казаў у эфіры тэлеканала СТВ.

На яго думку, адна з праблем палягае ў тым, што няма належнай працы з боку турыстычных агенцтваў і фірмаў, якія гатовыя выкупляць месцы на гэтых самалётах.

А "для палётаў з абласных аэрапортаў мы таксама планавалі пэўныя чартарныя праграмы як сіламі айчыннага перавозчыка, так і замежных", — расказаў Сікорскі.

Нагадаем, у чэрвені спаўняецца год, як для "Белавія" закрылася неба ЕС, а еўрапейскія авіяперавозчыкі перасталі лётаць у Беларусь. З пачаткам жа вайсковай агрэсіі Расіі супраць Украіны беларускія самалёты, якія накіроўваюцца ў Егіпет і Турцыю, вымушаныя аблятаць небяспечную зону. У выніку выраслі час палёту і, вядома, яго кошт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.