Вы тут

Turkish Airlines зноў падоўжыла адмену рэйсаў у Мінск

Самалёты кампаніі​ Turkish Airlines / Reuters

Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines чарговы раз падоўжыла адмену рэйсаў у Мінск. На гэты раз — да 31 траўня.

Нагадаем, маршрут рэйса Стамбул-Мінск праходзіць над рэгіёнамі, якія праз вайну ва Украіне закрытыя для руху грамадзянскіх паветраных судоў. Акрамя Мінска, адмененыя рэйсы Turkish Airlines у паўднёвыя гарады Расіі — Сочы і Растоў, а таксама ў Екацярынбург.

Праз санкцыі, раней уведзеныя супраць Беларусі і нацыянальнага перавозчыка "Белавія", Стамбул застаецца адным з нямногіх хабаў, праз які беларусы могуць паляцець у еўрапейскія краіны. Зрэшты, "Белавія", нягледзячы на закрытую паветраную прастору Украіны і поўдня Расіі, у Стамбул лётае — беларускія самалёты аблятаюць небяспечны рэгіён. Палёт пры гэтым доўжыцца каля 6,5 гадзін замест звычайных чатырох.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.