Вы тут

"Белавія" аб'явіла, што аднаўляе палёты ў Алматы

У расклад рэйсаў унеслі змены / vk.com/belavia_airlines

"Белавія" аб'явіла, што аднаўляе палёты ў Алматы з 15 студзеня. Яны былі спынены падчас нядаўняга палітычнага крызісу ў Казахстане (з 6-га студзеня). Алматы якраз быў эпіцэнтрам сутыкненняў і палёты туды былі небяспечныя, а пасля і немагчымыя — аэрапорт часова быў закрыты.

Авіякампанія паведамляе, што з-за дзеяння ў Алматы каменданцкага часу ўнесла змены ў расклад рэйсаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.