"Белавія" абвясціла распродаж квіткоў — ад 49 да 199 еўра ў абодва бакі

"Белавія" / Еўрарадыё
"Белавія" / Еўрарадыё

27 снежня авіякампанія "Белавія" праводзіць распродаж квіткоў па ўсіх рэгулярных напрамках. Купіць квіткі па зніжаных тарыфах можна толькі сёння, адзначае прэс-служба кампаніі.

Даты падарожжа могуць размяшчацца ў прамежку ад 12 студзеня да 25 сакавіка 2023 года.

Зніжкі абвешчаныя на ўсе напрамкі, куды яшчэ лятае "Белавія", акрамя Туркменістана. Квіткі можна купіць ад 49 да 199 еўра ў абодва бакі з улікам падаткаў і збораў.

За 49 еўра можна злятаць у Маскву ці Санкт-Пецярбург. За 99 еўра — у Екацярынбург, Казань, Калінінград. Падарожжа ў Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Сочы будзе каштаваць 149 еўра. А палёт у Ташкент, Астану, Стамбул, Дубай, Ерэван, Баку — 199 еўра.

Дарэчы, акцыйныя квіткі можна купіць і ў адзін бок.

Тэрмін паміж квітком "туды" і "назад" не павінен перавышаць адзін месяц. Квіток неабходна выкарыстоўваць у адпаведнасці з чарговасцю маршруту: калі яго не выкарысталі на першым участку, то ён анулюецца.

Колькасць квіткоў па зніжаным тарыфе абмежаваная, але іх можна камбінаваць з іншымі тарыфамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі