Беларусы заваявалі другое "золата" на чэмпіянаце свету сярод ратавальнікаў

Чэмпіёнам свету сярод пажарных і ратавальнікаў, які праходзіць у сталіцы Башкірыі Уфе, стаў беларус Максім Шапараў. У фінале спаборніцтваў па пераадоленню 100-метровай паласы з перашкодамі ён перамог з вынікам 15,50 секунды. Яшчэ адзін беларус Уладзімір Сідарэнка адстаў на сем сотых і стаў другім прызёрам, паведамляе агенцтва "Башинформ". Нагадаем, напярэдадні беларус Аляксандр Цішкоўскі перамог у практыкаванні па пад'ёме па штурмавой лесвіцы ў акно чацвёртага паверху. Прычым, Цішкоўскі палепшыў сваё дасягненне 2008 года на 17 сотых секунды — цяпер найлепшы сусветны час — 12,95 секунды. Беларус Сяргей Судакоў заваяваў "бронзу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі