Беларусы затрымалі чэха без дакументаў, але з газавым пісталетам (фота)

Беларусы затрымалі чэха без дакументаў, але з газавым пісталетам (фота)

Брэсцкія памежнікі затрымалі 27-гадовага грамадзяніна Чэхіі без дакументаў, толькі з унутранай ідэнтыфікацыйнай карткай. Ён ехаў у цягніку "Варшава — Масква". Падчас агляду асабістых рэчаў у мужчыны знайшлі газавы пісталет, магазін з 6 зарадамі, электрашокер і вязаную шапачку з прарэзамі для вачэй і рота, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Праз польска-беларускую мяжу чэха не прапусцілі, вядзецца разбіральніцтва. Пісталет і зарады ў замежніка забралі мытнікі.

Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі