Беларусы застануцца без шакаладак "Ідэал"

Беларусы застануцца без шакаладак "Ідэал"

Шакаладныя пліткі, цукеркі і наборы маркі "Ідэал", вырабленыя ў Брэсце, неўзабаве знікнуць з гандлю. Сама фабрыка зачыняецца. Як піша газета "Вечерний Брест", эканамічны суд Брэсцкай вобласці пачаў працэдуру ліквідацыі "Першай шакаладнай кампаніі", якой належыць марка "Ідэал".

Заснавальнікі абвясцілі пра банкруцтва. Запазычанасці прадпрыемства склалі 39 мільярдаў "старых" рублёў. Асноўная іх частка (каля 26 мільярдаў рублёў) — гэта банкаўскія пазыкі.

Паведамляецца, што цяпер на прадпрыемстве з колькасцю штатных супрацоўнікаў каля 40 чалавек лінія па вытворчасці кандытарскіх вырабаў ужо не працуе.

Дарэчы, у наступным годзе "Першая шакаладная кампанія" магла б адзначыць сваё 20-годдзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі