Беларусы ў Варшаве патрабавалі працы для палякаў (фота)

Яна была прымеркаваная да 9-й гадавіны ўступлення Польшчы ў Еўрапейскі саюз. Арганізавалі мерапрыемства аўтаномныя нацыяналісты Варшавы.


Па словах арганізатараў, мэтай шэсця стала “выказванне грамадскай незадаволенасці сістэмай, створанай кіруючым класам, кастай алігархаў і дыктатам міжнародных эканамічных інстытутаў нэаліберальнага профілю”.


Падчас шэсця каля тысячы дэманстрантаў выгуквалі лозунгі з патрабаванням “працы ў Польшчы для палякаў”. Таксама яны пратэставалі супраць увядзення ў краіне еўра замест злотага, супраць Еўрасаюза і ЗША ды іншыя.


Удзел у дэманстрацыі ўзялі таксама і беларусы. Акрамя польскіх сцягоў на акцыі можна было ўбачыць таксама і беларускі, літоўскі і сербскія сцягі. Па заканчэнні шэсця адбыўся невялікі мітынг. Адным з двух выступоўцаў быў прадстаўнік “беларускіх нацыяналістаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі