Вы тут

Беларусы кінуліся скупляць цукар: чаму растуць цэны і прыпынены экспарт

Беларусы закупляюцца, чакаючы росту коштаў / pexels.com

Сярэднядзённая адгрузка цукру для продажаў унутры Беларусі вырасла ў 1,7 разоў у сакавіку ў параўнанні з лютым. Пры гэтым пакупкі ў студзені-лютым апынуліся на 45% вышэй, чым у першыя два месяцы мінулага года.

З-за гэтага ўлады вырашылі прыпыніць экспарт цукру, паведамляе старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў.

Беларусы маглі заўважыць і павышэнне коштаў на цукар. Гэта тлумачыцца не толькі падвышаным попытам ўнутры краіны.

З улікам існуючага дыспарытэту коштаў з Расеяй, які з улікам сусветных трэндаў працягвае павялічвацца, — тлумачыць Жыдкоў рост коштаў.

Іншымі словамі, цукар у Расіі даражэе. Там попыт расце настолькі, што гандлёвыя сеткі ўвялі абмежаванні па продажы цукру ў адны рукі. Мабыць, беларусы і расіяне рыхтуюцца да павышэння коштаў праз дэстабілізацыю эканомік з пачатку вайны ва Украіне. Таму кошты ў Беларусі растуць, каб прадаваць цукар на расійскі рынак было нявыгадна.

З 15 лютага, каб вывезці цукар з Беларусі, трэба атрымаць ліцэнзію ад МАРГа. Дакумент разавы, а дазвол патрэбны нават на цукар, не выраблены ў Беларусі. Абмежаванне ўведзена на паўгода.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.