Беларусы цяпер не лічацца замежнікамі пры працаўладкаванні ў Расіі
Беларускіх грамадзянаў пачалі браць на працу ў Расіі на агульных умовах, паведамляе сайт klerk.ru.
Такая пастанова ўтрымоўваецца ў лісце Федэральнай падатковай службы.
У прыватнасці, зазначаецца, што ў дачыненні да беларусаў не ўжываецца замацаваны ў расійскім заканадаўстве парадак прыцягнення і выкарыстання замежнай працоўнай сілы. На працу беларускіх грамадзянаў неабходна прымаць на агульных умовах.