Беларусы атрымалі 10 тысяч гектараў зямлі ў Зімбабвэ

Беларусы атрымалі 10 тысяч гектараў зямлі ў Зімбабвэ

Беларусы атрымалі 10 тысяч гектараў зямлі ў Зімбабвэ. Раней яна не выкарыстоўвалася ў сельскай гаспадарцы. Як інфармуе "Беларусь сегодня", Аграпрамысловы холдынг Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі зоймецца там вытворчасцю мяса і малака, вырошчваннем прадукцыі раслінаводства. Цяпер выбіраюцца ўчасткі зямлі, ідзе даследаванне глебы, каб вызначыць, якія патрэбны ўгнаенні. Спецыялісты з Беларусі вывучаюць пытанні ірыгацыі і лагістыкі. Яшчэ не выбраны "найбольш прымальны спосаб дастаўкі сельгастэхнікі ў Зімбабвэ".

Беларусы спачатку зоймуцца вырошчваннем кукурузы і соі, пазней — рысу і пшаніцы. Да канца года плануюць пабудаваць малочна-таварную ферму на 1000 галоў. Частку быдла прывязуць з Новай Зеландыі. Адначасова запусцяць лінію па перапрацоўцы мяса і малака. Таксама Беларусь цікавіць здабыча ў Зімбабвэ карысных выкапняў —— золата і ліція.

У студзені 2019-га ў Беларусь прыязджаў прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва. Ён запрасіў Аляксандра Лукашэнку прыехаць у яго краіну.

Беларусы атрымалі 10 тысяч гектараў зямлі ў Зімбабвэ
Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі