Беларускую АЭС найхутчэй пабудуюць на Астравецкай пляцоўцы

Прыярытэтнай пляцоўкай для будаўніцтва АЭС у Беларусі з'яўляецца Астравецкая (Гродзенская вобласць). Гэта рэкпамендацыя дзяржкамісіі, як паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на дырэкцыю будаўніцтва АЭС. Краснапалянская і Кукшынаўская пляцоўкі вызначаныя як рэзервовыя. Астравецкай аддаецца перавага, бо на ёй лепшая інфарструктура.

Нагадаем, што на паседжанні міжведамаснай камісій па выбары зямельнага ўчастку для будаўніцтва беларускай АЭС 23 верасня не было прынята афіцыйнае рашэнне аб прыярытэтнай пляцоўцы.

Крайні тэрмін прыняцця канчатковага рашэння па пляцоўцы прызначаны на 1 снежня 2008 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі