Беларускія знішчальнікі прызямліліся на трасу Мінск-Брэст

Сёння ў межах лётна-тактычных вучэнняў 61-й баранавіцкай знішчальнай авіябазай і войскаў СПА Беларусі былі адпрацаваныя пытанні выкарыстання ўчасткаў аўтамабільных дарог у якасці запасных аэрадромаў і падрыхтоўкі лётнага складу да выканання палётаў з аэрадромных участкаў дарог. З гэтай мэтай упершыню не толькі ў гісторыі Узброеных сіл Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы на адным з участкаў аўтадарогі Мінск — Брэст у Івацэвіцкім раёне ажыццёўлена пасадка двух знішчальнікаў МіГ-29УБ і Су-27УБМ.

За пасадкай назіралі міністр абароны Леанід Мальцаў, камандуючы ВПС і войскамі СПА Ігар Азаронак. Пасля дазапраўкі прама на трасе самалёты вылецелі на аэрадром авіябазы.

Рух аўтатранспарту ў гэты час быў перакрыты.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі