Беларускія вайскоўцы ўпершыню дэсантавалі з самалёта зенітную ўстаноўку (відэа)

Беларускія вайскоўцы ўпершыню дэсантавалі з самалёта зенітную ўстаноўку (відэа)

Беларускія вайскоўцы ўпершыню дэсантавалі з ваенна-транспартнага самалёта Іл-76МД зенітную ўстаноўку (ЗУ-23-2). Як піша газета “Белорусская военная газета. Во славу Родины”, адбылося гэта падчас вучэнняў, якімі кіраваў камандуючы сіламі спецыяльных аперацый.

Асобны гвардзейскі парашутна-дэсантны батальён 103-й асобнай гвардзейскай паветра-дэсантнай брыгады адпрацоўваў вучэбна-баявыя задачы па пошуку, блакаванню і ліквідацыі дыверсійна-разведвальных груп, незаконных узброеных фармаванняў умоўнага праціўніка. Дзейнічалі яны і ўдзень, і ўначы ў раёне гарадскога пасёлка Шуміліна ў Віцебскай вобласці. Пры гэтым выкарысталі, дэсантаваную з самалёта з вышыні 900 метраў зенітную ўстаноўку (агульная вага грузу склала 4400 кг).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі