Беларускія ўлады працягнуць хаваць статыстыку смяротнасці

Беларускія ўлады працягнуць хаваць статыстыку смяротнасці

Улады працягнуць хаваць даныя па смяротнасці ў Беларусі і ў 2022 годзе. Цяпер гэта нават фармалізавалі. Як заўважыў ТГ-канал "Comm Беларусь", у Праграме статыстычных работ на наступны год няма публікацыі звестак пра смяротнасць, нараджальнасць і міграцыю. Праграма была зацверджаная 27 снежня пастановай урада №746.

Раней улады не паведамілі статыстыку смяротнасці за 2020 год — пасля таго, як пачалася пандэмія COVID-19. 

Беларусь — адзіная краіна Еўропы, якая хавае гэтую статыстыку. І ад саміх беларусаў, і ад міжнародных арганізацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі