Беларускія рыбакі занялі 2-е месца на чэмпіянаце свету ў Ірландыі
![Беларускія рыбакі занялі 2-е месца на чэмпіянаце свету ў Ірландыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ryb_irl.jpg.webp?itok=LnGRFtVq)
Зборная Беларусі заняла другое месца на чэмпіянаце свету па лоўлі рыбы спінінгам з лодкі, які прайшоў у Ірландыі, паведамляе сайт Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Першае месца ў гэтых спаборніцтвах заваявалі спартсмены з украіны, на трэцім месцы каманда з Літвы. Усяго ў чэмпіянаце ўдзельнічалі спартсмены з 17 краін свету.
Як адзначаецца ў паведамленні, беларускія рыбаловы-спартсмены не ўпершыню сёлета дасягаюць поспеху на міжнародных спаборніцтвах. Раней зборная нашай краіны стала абсалютным пераможцам 13-га чэмпіянату па лову рыбы на мармышку з лёду, які праходзіў ва Украіне.