Беларускія прадпрымальнікі папоўняць прэзідэнцкі фонд

Беларускія прадпрымальнікі будуць кампенсаваць “нанесеныя страты гісторыка-культурным каштоўнасцям”. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Беларусі, паведамляе “Інтэрфакс”.  Ён прадугледжвае выплату адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці, пераважна на старажытныя будынкі.

Дакумент устанаўлівае выпадкі і парадак выплатаў адлічэнняў і кампенсацыяў, вызначае органы дзяржаўнага ўпраўлення, якія будуць здзяйсняць кантроль.

Паведамляецца, што гэтыя сродкі накіруюць у фонд прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва. Іх абяцаюць выкарыстоўваць мэтава. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі