Беларускія памежнікі сарвалі выставу Пятра Яргуша ў Мінску

Беларускія памежнікі ўжо амаль 24 гадзіны ўтрымліваюць на мяжы польскі дыпламатычны аўтамабіль, – паведамляе "Польскае радыё". Беларускі бок канфіскаваў некалькі карцін, якія прызначаліся для мінскай выставы кракаўскага мастака Пятра Ягруша “Зроблена ў Польшчы”. Аўтамабіль затрыманы на памежным пераходзе "Варшаўскі мост". На мяжу прыбылі польскія дыпламаты, якія беспаспяхова спрабавалі ўрэгуляваць пытанне. У выніку беларускі бок канфіскаваў карціны.

На нашае пытанне: што адбываецца на мяжы і якім будзе лёс выставы? – адказала Алена Здобнікава, сакратар-перакладчык Польскага інстытута ў Мінску, які з’яўляецца арганізатарам выставы.

“Пакуль што мы не даем ніякіх каментароў на гэты конт – мы знаходзімся ў чаканні. Адзінае, што можна сказаць – выстава не адбудзецца. Магчыма, яна будзе перанесеная”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі