Беларускія мытнікі знайшлі ў расіянкі, якая ехала з Украіны, 35 тысяч долараў

Беларускія мытнікі знайшлі ў расіянкі, якая ехала з Украіны, 35 тысяч долараў

Беларускія мытнікі знайшлі ў расіянкі, якая ехала з Украіны на радзіму, дзясяткі тысяч долараў. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Цяруха". Мытнікі правяралі цягнік з Кіева ў Санкт-Пецярбург. Жанчына заяўляла, што ў яе няма тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню. Але схованку ў яе заплечніку заўважылі. Там знаходзіліся 34 500 долараў і 1 800 еўра.

Як вядома, без дэкларавання можна праводзіць праз беларускую мяжу суму, якая не перавышае 10 тысяч долараў. У дачыненні грамадзянкі Расіі распачалі крымінальную справу, інфармуе прэс-служба Гомельскай мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі